Вандроўка па роднаму краю

    Беларускамоўны дзень у дашкольнай установе дазваляе выхаванцам бліжэй пазнаёміцца са звычаямі беларускага народа і моўнымі сродкамі краіны, у якой яны нарадзіліся. Каб лепш спазнаць сваю малую Радзіму выхаванцы сярэдней группы на рознакаляровых аўтамабілях адправіліся на вандроўку па роднаму краю. На фізкультурным вольным часе яны з задавальненнем слухалі расказ пра прыгажосць роднага краю, а таксама з ахвотай і інтузіязмам гулялі ў рухомыя гульні як «Бярозка», «Шэры кот», «Спрытны верабей», «Браднік», «Што робіш?», дзе па чарзе выконвалі заданне. Кожны стараўся і хваляваўся за свайго равесніка ў камандзе. Дадзены фізкультурны вольны час паказаў дзецям як важна любіць сваю сям’ю, свой родны край, і ганарыцца тым, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.

01.04.2025
Баршчова А.В., кіраўнік фізічнага выхавання