Каляды
Пасля заканчэння навагодніх святаў у нашым дзіцячым садку адбыліся музычныя забавы, прысвечаныя калядкам. Беларускія традыцыі святкавання Каляд вельмі старажытныя, але яны развіваюцца.У госці да выхаванцаў з вясёлымі каляднымі прывітальнымі песнямі завіталі калядоўшчыкі разам з Казой, Цыганкай, Мядзведзем, Вядзьмаркай. Дзеці весела іх сустракалі песнямі, гульнямі, частавалі Казу рознымі прысмакамі. Пры знаёмстве з беларускім фальклором, выхаванцы акунуліся у цёплую, святочную атмасферу,ім было цікава, радасна і весела.
14.01.2025 Кастрыцкая В.І., музычны кіраўнік