Паседжанне клуба «Спадчына»

Паседжанне клуба «Спадчына»: паглыбленне ў беларускія традыцыі.

У нашым дзіцячым садку прайшло чарговае паседжанне клуба «Спадчына» прысвечанае беларускім народным традыцыям. Бацькі і дзеці разам акунуліся ў атмасферу фальклору: гулялі ў вясёлую гульню «Гары, гары ясна»; абмяркоўвалі мудрасць беларускіх прыказак пра родную мову. Асаблівым момантам стаў лялечны тэатр «Батлейка», дзе юныя артысты паказалі беларускую народную казку «Лёгкі хлеб».
Яркія вобразы, народная мудрасць і сумесная творчасць зрабілі сустрэчу па-сапраўднаму цёплай і запамінальнай. Дзякуй усім удзельнікам і чакаем на новых паседжаннях клуба.

23.05.2025 
Сапранкава Н.П., выхавальнік дашкольнай адукацыі