Каляды
14.01.2025 у установе адукацыі адбылася “Каляда” гэта музычная забава, якая была падрыхтавана з мэтай фарміравання ў дзяцей уяўленняў аб нацыянальных традыцыях і побыце беларусаў праз пляскі, гульні, беларускя песні, спрыяла выхаванню любові да роднага краю і роднай мовы. Дзеці чакалі “Каляды”, рыхтавалі песні і танцы, пачастункі Казе. Кожная група дзіцячага сада весела сустракала калядоўшчыкаў, дзеці стараліся праявіцць свае творчыя здольнасці ў танцах, спевах, карагодах з Казой, спрытнасць у гульнях з Мядведзіцай і Вядзьмаркай.
Мы удзячны усім калядоўшчыкам за іх актыўнасць і талент, бацькам за іх падтрымку. Такія мерапрыемствы дапамагаюць нам захоўваць нацыянальныя традыцыі ў установе адукацыі.
19.01.2026
Кастрыцкая В.I., музычны кіраўнік




